Структура, задачы і функцыі

Мэта на 2025/2026 навучальны год:

стварэнне аптымальных умоў, якія забяспечваюць сучасную якасную адукацыю ў адпаведнасці
з запытамі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу і актуальнымі запытамі грамадства.

Задачы на 2025/2026 навучальны год:

забяспечваць аб’ектыўнасць ацэньвання ведаў вучняў
у адпаведнасці з патрабаваннямі нарматыўных дакументаў;

забяспечыць умовы для падрыхтоўкі ўдзельнікаў адукацыйнага працэсу да цэнтралізаваных экзаменаў па вучэбных прадметах;

ствараць умовы для фарміравання канкурэнтаздольнай асобы, рэалізацыі здольнасцей высокаматываваных вучняў
праз індывідуальную работу, максімальнае выкарыстанне магчымасцей факультатыўных заняткаў, гадзін, якія адведзены на правядзенне стымулюючых і  падтрымліваючых заняткаў;

ствараць умовы для фарміравання функцыянальнай граматнасці вучняў для паспяховай сацыялізацыі і адаптацыі асобы ў грамадстве;

павышаць выхаваўчую функцыю ўрока і пазакласнай работы па  вучэбных прадметах;

ствараць умовы для фарміравання ў вучняў устойлівай матывацыі да працы, усвядомленага планавання і выбару будучай прафесійнай дзейнасці з улікам асабістых інтарэсаў, стану здароўя, індывідуальных схільнасцей, патрэб рынку працы;

прадоўжыць работу па захаванні і ўмацаванні здароўя навучэнцаў, фарміраванні адказных і бяспечных паводзін,у тым ліку ў інтэрнет-прасторы;

садзейнічаць засваенню асноў ідэалогіі беларускай дзяржавы, выхоўваць пачуццё любові і павагі да сваёй Радзімы, фарміраваць нацыянальную самасвядомасць;

ствараць умовы для выхавання адказнага бацькоўства.

Раздзелы сайта